Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За першыя 6 месяцаў 2016 году падатковыя органы Менску знайшлі парушэньне падатковага заканадаўства ў 2531 індывідуальных прадпрымальнікаў — 98,5% ад усіх ІП, якія былі правераныя.

Па выніках праверак даналічана 1,4 млн рублёў, у бюджэт паступіла ўжо 1,2 млн рублёў.

Пра гэта ў панядзелак, 18 ліпеня, паведаміў сайт Міністэрства па падатках і зборах. Сёньня гэтая навіна з сайта міністэрства зьнікла і цяпер даступная толькі праз кэш Google.

Тым часам у Віцебску падатковая прадэманстравала яшчэ вышэйшыя паказчыкі. Віцебскія падатковыя органы знайшлі парушэньні заканадаўства ў 99,8% правераных суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці, паведамляе сайт Міністэрства па падатках і зборах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG