Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі праходзяць парлямэнцкія выбары



11 сьнежня ў краіне адкрыліся больш за тысячу выбарчых участкаў. У выбарах бяруць удзел 11 партый і рухаў.

Асноўныя супэрнікі — Сацыял-дэмакратычная партыя, якая перамагла на мінулых выбарах, і прапрэзыдэнцкая Нацыянал-лібэральная партыя. Сацыял-дэмакраты арыентуюцца на нацыянальныя каштоўнасьці і папулярныя ў румынаў з кансэрватыўнымі поглядамі. Нацыянал-лібэральная партыя выступае за аб’яднаньне Румыніі і Малдовы.

Цяпер краінай кіруе беспартыйным ўрад тэхнакратаў, сфармаваны ў 2015 годзе пасьля адстаўкі прэм’ер-міністра Віктара Понты.

Гэта адбылося пасьля масавых пратэстаў з-за пажару ў начным клюбе ў Бухарэсьце, ахвярамі якога сталі 64 чалавекі.

Парлямэнт абіраецца на чатырохгадовы тэрмін. Упершыню з 2004 году галасаваньне праходзіць па партыйных сьпісах, выкарыстоўваецца маніторынг яўкі выбарцаў і падліку галасоў камісіямі. Каля 4 тысяч грамадзянаў, якія знаходзяцца за мяжой, ужо прагаласавалі па пошце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG