Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Усе беларускія паралімпійцы расьпісаліся на расейскім сьцягу — Ігар Бокі


Ігар Бокі

Ігар Бокі

Беларуская паралімпійская зборная вярнулася дамоў з Рыё 22 верасьня. У нацыянальным аэрапорце «Менск» алімпійцаў сустрэлі тортам з дэкаратыўнымі мэдалямі, чырвона-зялёным сьцягам і расейскім трыкалёрам.

Торт, якім сустракалі беларускіх паралімпійцаў

Торт, якім сустракалі беларускіх паралімпійцаў

Як апавёў naviny.by плывец Ігар Бокі, усе беларускія паралімпійцы расьпісаліся на расейскім сьцягу, які цяпер знаходзіцца ў капітана зборнай і будзе перададзены расейскім паралімпійцам, зь якімі беларускія — «адзіная сям’я»:

«Мы ўсе, ад усіх нашых паралімпійцаў падпісалі сьцяг, каб выказаць нашае спачуваньне, таму што абышліся занадта строга. У мяне ёсьць шмат знаёмых спартоўцаў з Расеі, і я не магу ўявіць, што нехта зь іх мог ужываць допінг. Мая думка і сяброў нашай каманды такая, што абышліся занадта жорстка з расейскімі паралімпійцамі».

Беларуская Паралімпіяда — ад скандалу Фомачкіна да трыюмфу Бокага

Зборную Расеі не дапусьцілі на Паралімпіяду праз допінгавы скандал. Але на адкрыцьці Паралімпіяды расейскі сьцяг нёс, прыстроіўшыся за беларускімі паралімпійцамі, функцыянэр Міністэрства спорту Беларусі (не Паралімпійскай зборнай) Андрэй Фомачкін. За гэта ён пазьней быў пазбаўлены акрэдытацыі на Паралімпіядзе.

Зборная Беларусі заняла 18-е месца ў мэдальным заліку Паралімпіяды. Беларус Ігар Бокі стаў найлепшым спартоўцам Паралімпіяды: ён адзін заваяваў 6 залатых мэдалёў і адзін бронзавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG