Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе банкі прадаюць даляр па 14 035 рублёў


Пасьля выхаду на адзіны курс і абнуленьня валютнага падатку раніцай 9 студзеня практычна ўсе беларускія банкі выставілі аднолькавыя курсы на продаж даляраў.

Пры гэтым для ўстанаўленьня курсу выкарыстаная верхняя мяжа дазволенага Нацбанкам калідору, піша tut.by.

Раніцай 9 студзеня самы папулярны курс, па якім можна купіць даляры ў абменьніку пры ўмове іх наяўнасьці, склаў 14 035 рублёў. Выключэньнем пакуль стаў толькі «Альфа-банк», дзе амэрыканскую валюту прадаюць па 14030 рублёў.

Нацыянальны банк рэкамэндаваў банкам для ўстанаўленьня курсу куплі-продажу валюты арыентавацца на формулу «плюс-мінус 2% да афіцыйнага курсу».

Што тычыцца курсу, па якім можна здаць даляры, то тут назіраецца не такая поўная аднадушнасьць. Банкі гатовыя купіць даляры і за 13 450 рублёў, і за 13 900 рублёў.

А вось у курсах на продаж эўра разьбежка прысутнічае: на раніцу 9 студзеня самая выгадная цана — 16 500 рублёў — была прапанавана некалькімі абменьнікамі «Абсалютбанка» і «ВТБанка».

Большасьць абменьнікаў «Беларусбанка» прадаюць эўра па 16 550 рублёў. Максымальны курс на сёньняшнюю раніцу склаў 16 565 рублёў за эўра.

Самы папулярны курс на здачу эўра на раніцу 9 студзеня склаў 16 200 рублёў.

Аднак ёсьць банкі, якія гатовыя купіць эўра па 15 920 рублёў (такі курс усталяваў «Абсалютбанк») і нават па 15 500 (Беларускі народны банк).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG