Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША эканамічны скачок. Курсы акцыяў на Ўол-Стрыт падняліся да рэкорднага ўзроўню


Біржа ў Нью-Ёрку

Біржа ў Нью-Ёрку

У сераду асноўныя біржавыя індэксы на Нью-Йоркскай біржы падняліся да рэкордных узроўняў. Індэкс Dow Jones, які ўключае трыццаць найбуйнейшых амерыканскіх карпарацый, вырас больш чым на паўпрацэнту і ўпершыню ў гісторыі перасёк адзнаку 17000 пунктаў. Індэкс S&P 500, які адлюстроўвае капіталізацыю 500 кампаній, дасягнуў адзнакі 1985 пунктаў.

На скачок катыровак паўплывалі доўгачаканыя добрыя дадзеныя аб узроўні занятасьці. У чэрвені ў краіне было створана за 288 тысяч новых працоўных месцаў; у траўні, па перагледжаных дадзеных, іх было 224 тысячы. Беспрацоўе ў краіне панізілася да 6,1 працэнта, самага нізкага ўзроўню зь верасьня 2008 года. Гэта, па ацэнцы трэйдараў, зьяўляецца прыкметай рэальнага паляпшэньня эканамічнага становішча ЗША.

Калі апынецца, што Цэнтральны банк падзяляе гэтую ацэнку, ён можа сур'ёзна разгледзець магчымасьць павышэньня сваёй ўліковай стаўкі. Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма на працягу шасьці гадоў, з часу фінансавага крызісу 2008 года, трымала гэтую стаўку на беспрэцэдэнтна нізкім узроўні, што лічыцца адной з галоўных прычын масіўнага прытоку грашовых сродкаў на фондавыя рынкі.

XS
SM
MD
LG