Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Мальцаў: Мяне хочуць зрабіць ахвярным казлом


Уладзімер Мальцаў
Уладзімер Мальцаў

У Вярхоўным судзе Беларусі разглядаецца касацыйная скарга гендырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава.

На пачатку паседжаньня Ўладзімер Мальцаў хадайнічаў аб тым, каб у суд выклікалі віцэ-прэм’ера Уладзімер Сямашку і дапыталі яго ў якасьці сьведкі, але суд гэта хадайніцтва адхіліў.

Уладзімер Мальцаў выступіў перад судзьдзямі і сказаў, што ён па-ранейшаму не прызнае сябе вінаватым. Ён сказаў, што рабіў усё, каб выканаць мадэрнізацыю прадпрыемства ў тэрміны, і ягонай мэтай было, каб працоўныя працавалі ў добрых умовах, на добрым абсталяваньні і ня прост а зараблялі, а зараблялі добрыя грошы, а для сябе асабіста ён аніякай мэты не перасьледаваў.

Паводле Ўладзімера Мальцава, справу супраць яго фактычна сфабрыкавалі. Усе доказы, якія сьведчаць на яго карысьць, сьледзтва не залічыла, у тым ліку і Менскі абласны суд, які даў яму тры гады зьняволеньня нібыта за службовыя злоўжываньні, таксама ўлічыў толькі доказы супраць яго. Уладзімер Мальцаў сказаў, што ўвогуле меў уражаньне, што яго зрабілі ахвярным казлом.

Адвакат Зьміцер Гарачка таксама лічыць, што ягоны падабаронны цалкам невінаваты і просіць спыніць перасьлед супраць яго. Паводле Зьмітра Гарачкі, у судзе фактычна не прагучала доказаў віны ягонага падабароннага.

Пракурор Эльдар Сафараў. Адвакат Дзьмітрый Гарачка
Пракурор Эльдар Сафараў. Адвакат Дзьмітрый Гарачка

Пракурор Эльдар Сафараў настойвае на вінаватасьці Ўладзімера Мальцава, лічыць, што ў судзе наадварот было дастаткова доказаў ягонай віны. Паводле пракурора, матыў у Ўладзімера Мальцава быў у тым, каб зрабіць добрую кар’еру на прадпрыемстве, і адным з доказаў гэтага зьяўляецца тое, што за паўтара гады — з часу, як ён прыйшоў на «Барысаўдрэў» — ён стаў гендырэктарам.

Цяпер суд пайшоў на вынясеньне рашэньня. Рашэньне будзе агалошанае праз паўтары гадзіны, у 13.30.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG