Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад абнуліў падатак на валюту, але ня ўсім


Урад вызначыў выпадкі, калі стаўка падатку на біржавыя апэрацыі па набыцьці замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы складзе нуль працэнтаў.

Урад вызначыў выпадкі, калі стаўка падатку на біржавыя апэрацыі па набыцьці замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы складзе нуль працэнтаў.

Такая стаўка прымяняецца пры куплі сродкаў для пагашэньня і абслугоўваньня валютных крэдытаў, прыцягнутых для дзяржаўных праграмаў і мерапрыемстваў, а таксама плянаў мадэрнізацыі. З нулявой працэнтнай стаўкай набываецца цяпер валюта для пагашэньня і абслугоўваньня валютных крэдытаў, выдадзеных беларускімі банкамі пад гарантыі ўраду і мясцовых дзяржаўных органаў. Гэта таксама тычыцца зьнешніх дзяржаўных пазыкаў і зьнешніх пазыкаў пад гарантыі ўраду.

Паводле пастановы, нулявая стаўка прымяняецца таксама пры куплі замежнай валюты для разьлікаў за соевыя і сланечнікавыя шроты, калі яны набываюцца па цэнах, не вышэйшых за цэны на 18 сьнежня 2014 году.

Аднак выкарыстоўвацца гэты тавар павінен дзеля ўласнай вытворчасьці (спажываньня) на тэрыторыі Беларусі альбо дзеля рэалізацыі беларускім арганізацыям, паведамляе БелТА.

XS
SM
MD
LG