Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Амэрыка рыхтуецца да інаўгурацыі. 7 твітаў


20 студзеня адбываецца інаўгурацыя 45-га прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Сям'я Дональда Трампа прыбыла ў Вашынгтон у чацьвер. Гэта здымак быў зроблены ля падножжа Мэмарыялу Лінкальна. Яго разьмясьціла на сваёй старонцы ў Твітэры дачка абранага прэзыдэнта Іванка Трамп.

Увечары ў чацьвер у Вашынгтоне адбыўся ўрачысты канцэрт «Make America Great Again» з удзелам сям'і будучага амэрыканскага лідэра.

Ахвочыя мець найлепшыя месцы падчас сёньняшняй інаўгурацыі займалі чаргу ўжо ўначы.

Тым часам пусты Белы Дом чакае новага гаспадара.

Польскі журналіст-міжнароднік Барташ Вэнглярчык паведамляе, што 5 км вуліцаў у Вашынгтоне адрэзаныя грузавымі аўтамабілямі зь пяском. Служба аховы прэзыдэнта баіцца тэрактаў, як у Ніцы і Бэрліне.

А гэта кадры з Капітолію. Сотні журналістаў з усяго сьвету рыхтуюцца да працы. Не забывайцеся, што жывая трансьляцыя з Вашынгтону пачынаецца а 19.00 і на нашым сайце.

Прымаць прысягу Дональду Трампу давядзецца ў вільготнае і халоднае надвор'е.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG