Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада папрасіла прызнаць незалежнасьць Украінскай царквы ад РПЦ


Пратэст супраць прыезду патрыярха Кірыла ў Кіеў, 2009 год

Пратэст супраць прыезду патрыярха Кірыла ў Кіеў, 2009 год

Парлямэнт Украіны прыняў пастанову аб звароце да Патрыярха Канстантынопальскага Варфаламея аб наданьні аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царкве.

«За» прагаласавалі 245 дэпутатаў Вярхоўнай Рады, супраць было пададзена 20 галасоў, адзін дэпутат устрымаўся. Яшчэ 66 дэпутатаў у галасаваньні ўдзелу ня бралі.

Раней законапраект быў ухвалены камітэтам Вярхоўнай Рады па пытаньнях культуры і духоўнасьці.

Дэпутат ад партыі «Ўдар» Марыя Маціёс, прадстаўляючы ў Радзе законапраект, заявіла:

«Калі ёсьць незалежная дзяржава, у ёй павінны быць незалежнымі дух і вера», — паведамляе «Страна.ua».

Прадстаяцель Канстантынопальскай праваслаўнай царквы Варфаламей, які носіць таксама тытулы Сусьветнага патрыярха і архіепіскапа Канстантынопалю — Новага Рыму, зьяўляецца «першым сярод роўных» у герархіі аўтакефальных праваслаўных цэркваў.

Украінская праваслаўная царква (Маскоўскага патрыярхату) уваходзіць у склад Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), дзе мае статус самакіравальнай і валодае правамі шырокай аўтаноміі, але не аўтакефаліі (ня ёсьць незалежнай).

XS
SM
MD
LG