Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага канкурэнта Мэркель падазраюць у фінансавых злоўжываньнях


Кандыдата ў канцлеры Нямеччыны Марціна Шульца падазраюць у фінансавых злоўжываньнях і фаварытызьме падчас старшынаваньня ў Эўрапарлямэнце. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Цяпер Эўрапейскае ведамства па барацьбе з махлярствам правярае, ці зьяўляюцца паведамленьні аб сумнеўных павышэньнях на пасадзе і выплаце неабгрунтаваных прэмій шэрагу асоб дастатковай падставай для афіцыйнага расьсьледаваньня. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра прэс-аташэ Шульца і мэнэджэра яго цяперашняй перадвыбарчай кампаніі Маркуса Энгельса.

Кіраваньне справамі Эўрапарлямэнта павінна прадставіць тлумачэньні да 3 сакавіка. Шульц да гэтага часу не пракамэнтаваў абвінавачваньні.

У канцы студзеня былы старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц быў вылучаны кандыдатам на пасаду канцлера Нямеччыны нямецкімі сацыял-дэмакратамі. Ён заявіў, што будзе змагацца за роўнасьць і пераадоленьне «глыбокіх рознагалосьсяў», якія існуюць, на яго думку, у краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG