Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН падтрымала праект рэзалюцыі дзеля мірнага працэсу ў Сырыі


©Shutterstock

©Shutterstock

Рэзалюцыя абавязвае ўсе бакі канфлікту спыніць баявыя дзеяньні супраць грамадзянскага насельніцтва. ААН узяла на сябе абавязак арганізаваць перамоўны працэс паміж Дамаскам і апазыцыяй, які пачнецца ў студзені 2016 году, паведамляе Бі-бі-сі.

Рэзалюцыя была выпрацавана падчас канфэрэнцыі Міжнароднай групы падтрымкі Сырыі пры ўдзеле прадстаўнікоў МЗС 17 краін. Дарожная мапа прадугледжвае спыненьне агню, распрацоўку канстытуцыі на працягу 6 месяцаў, выбары на працягу 18 месяцаў, а таксама стварэньне адзінага антытэрарыстычнага фронту.

Рэзалюцыя падкрэсьлівае, што рашэньне пра будучыню краіны можа прымаць толькі сырыйскі народ.

XS
SM
MD
LG