Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Дунаеў


Уладзімер Дунаеў. Фота: Ягор Маёрчык

Уладзімер Дунаеў. Фота: Ягор Маёрчык

У пятніцу, 2 жніўня, а 13 гадзіне на сайце Свабоды на вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказвае былы прарэктар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, сябра грамадзкага Балёнскага камітэту Ўладзімер Дунаеў

З 1974 году працуе ў галіне вышэйшай адукацыі. З 1974 па 1983 год узначальваў аддзел сацыялёгіі праблемаў студэнцкай моладзі Праблемнай лябараторыі сацыялягічных дасьледаваньняў Белдзяржунівэрсытэту. З 1983 па 1991 гг. выкладаў гісторыю філязофіі ў БДУ. Разам з групай выкладчыкаў у 1991 годзе пакінуў унівэрсытэт у знак пратэсту супраць адсутнасьці рэформаў у гэтай ВНУ. Працаваў у Акадэміі навук Беларусі, Нацыянальным інстытуце гуманітарных навук і вышэйшай школы.

У 1992 годзе стаў сузаснавальнікам і прарэктарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Браў удзел у шэрагу міжнародных праектаў па інтэрнацыяналізацыі і лібэралізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі, падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых кадраў, разьвіцьці лібэральнай адукацыі.

Пасьля закрыцьця з палітычных прычын ЭГУ ўладамі Беларусі ўдзельнічаў у адраджэньні гэтага ўнівэрсытэту ў выгнаньні: стварэньні ў 2004 годзе EHU-International (Літва) для рэалізацыі праграмаў дыстанцыйнага навучаньня беларускіх студэнтаў, а ў 2006 г. — Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту як паўнапраўнай літоўскай ВНУ. З 2006 па 2008 гг. быў яго першым прарэктарам і прафэсарам на факультэце філязофіі і паліталёгіі. Цяпер — незалежны экспэрт у галіне вышэйшай адукацыі, сябра грамадзкага Балёнскага камітэту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG