Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дамоўленасьці пра прамыя перамовы ў Астане ўраду і апазыцыі Сырыі пакуль няма


Міністры замежных спраў Расеі і Турэччыны Сяргей Лаўроў (зьлева) і Мэўлют Чавушаглу, фота архіўнае
Міністры замежных спраў Расеі і Турэччыны Сяргей Лаўроў (зьлева) і Мэўлют Чавушаглу, фота архіўнае

Папярэднія кансультацыі ініцыятараў перамоваў у Астане па мірным урэгуляваньні сытуацыі ў Сырыі (Расеі, Турэччыны і Ірану), якія праходзілі 22 студзеня, былі складанымі. Пра гэта заявіў дарадца амбасадара Расеі ў Казахстане Аляксандр Мусіенка, перадае «РИА Новости».

«Кансультацыі паміж бакамі праходзяць складана... Удзельнікам трэба даць час, каб выканаць сваю місію», — сказаў Мусіенка. Ён дадаў, што «такія праблемы» не вырашаюцца за адзін дзень.

У той жа час спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў Сырыі Аляксандр Лаўрэнцьеў заявіў, што да гэтага часу не зразумела, будуць дэлегацыі сырыйскага ўраду і апазыцыі сустракацца на перамовах непасрэдна ці мець зносіны праз пасярэднікаў.

Намесьнік міністра замежных спраў Ірану Хусэйн Джабэр Ансары адзначыў, што дамоўленасьці пра прамыя перамовы ўраду і апазыцыі Сырыі пакуль няма.

«На дадзеным этапе ў нас адна мэта, якая была ўзгодненая паміж усімі бакамі, уключаючы Асаму Абу Зэйда, прадстаўніка Свабоднай сырыйскай арміі — замацаваць спыненьне агню. Менавіта таму мы тут», — цытуе лідэраў сырыйскай апазыцыі на перамовах у Астане тэлеканал Al-Jazeera.

Асноўная сустрэча па сырыйскім ўрэгуляваньні паводле ініцыятывы Расеі, Турэччыны і Ірану ў сталіцы Казахстану Астане, закліканая ўмацаваць пахіснутае пагадненьне аб спыненьні агню паміж урадам прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і апазыцыйнымі групамі, заплянаваная на панядзелак, 23 студзеня.

Злучаныя Штаты будзе прадстаўляць на перамовах амбасадар у Казахстане Джордж Крол, спэцыяльны пасланьнік ААН па Сырыі Стафан дэ Містура таксама будзе прысутнічаць. Паводле папярэдніх дадзеных, сырыйская апазыцыя адправіла дэлегацыю з каля 50 удзельнікаў.

МЗС Казахстану адзначыла, што перамовы за зачыненымі дзьвярыма скончацца апоўдні 24 студзеня, пасьля чаго плянуецца выніковая прэс-канфэрэнцыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG