Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экс-дырэктар «Барысаўдрэва» па-ранейшаму лічыць сябе невінаватым, але перагледзеў погляды на жыцьцё


Уладзімер Мальцаў падчас суду

Уладзімер Мальцаў падчас суду

Экс-дырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава вызвалілі 2 ліпеня з магілёўскай калёніі № 15 па амністыі ў гонар 70-годзьдзя Перамогі.​ Ён сказаў, што лічыць сябе невінаватым, але памяняў свае погляды на жыцьцё і цяпер для яго самае галоўнае — гэта сям’я.

Пра гэта ён сказаў жонцы. Размаўляць з журналістамі ён адмаўляецца. Ён кажа, што вельмі стаміўся, хоча адпачыць і прывесьці сябе ў парадак.

Ён сказаў, што вельмі ўдзячны сям’і і жонцы за падтрымку.

Выйшаў ён з калёніі пасьля сёньня па 16-й гадзіне ў другой партыі вызваленых па амністыі. Яго павінны былі выпусьціць два тыдні таму, але тэрмін перанесьлі праз тое, што Ўладзімера Мальцава вывозілі ў жодзінскі ізалятар для праверкі скаргі. Учора адбылася чарговая камісія, і яна вырашыла, што Мальцаў варты вызваленьня.

Вяртаўся ён дадому на аўтамабілі разам з жонкай Аленай. Яна сказала карэспандэнту Свабоды, што Ўладзімер выглядае добра, хаця падчас сьледзтва і суду ў яго былі праблемы са здароўем, ён моцна кашляў.

Таксама Алена Мальцава сказала:

«Уладзімер сказаў, што гатовы змагацца за сваю рэабілітацыю. Але я спадзяюся, што ён прыслухаецца да мяне, што трэба цьвяроза паглядзець на тое, што адбылося, ацаніць прычыны гэтага і вінаватых. І перагарнуць гэтую старонку».

XS
SM
MD
LG