Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктару «Барысаўдрэва» зьменяць абвінавачаньне


Уладзімер Мальцаў
Уладзімер Мальцаў

У працэсе над дырэктарам «Барысаўдрэва» Уладзімерам Мальцавым, які праходзіць у Менскім абласным судзе, абвешчаны перапынак да 8 сьнежня. Аб перапынку папрасіў прадстаўнік пракуратуры дзеля зьмены і паўторнага выстаўленьня абвінавачаньня Ўладзімеру Мальцаву.

Назіральнікі адзначаюць, што гэта відавочная зьмена сцэнару працэсу, на які разьлічвала пракуратура, але не бяруцца прадказваць, гэта дрэнна ці добра для абвінавачанага.

Уладзімера Мальцава пачалі судзіць у верасьні. Яго падазраюць ва ўчыненьні шкоды прадпрыемству ў вялікім памеры і ў зрыве дзяржаўнай праграмы мадэрнізацыі, чаго Ўладзімер Мальцаў не прызнаў. Падчас працэсу высьветлілася, што, паводле дакумэнтаў, Мальцаў дагэтуль лічыцца дырэктарам «Барысаўдрэва».

Днямі ў судзе былі зачытаныя паказаньні віцэ-прэм’ера Ўладзімера Сямашкі, які кантраляваў мадэрнізацыю «Барысаўдрэва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG