Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў аб правале асабістых дамоўленасьцяў з прэзыдэнтам ЗША


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што спыніць кровапраліцьце і запусьціць палітычны працэс у Сырыі пакуль не ўдаецца. Ягоныя словы на пленарнай сэсіі міжнароднага дыскусійнага форуму «Валдай» цытуе расейскае агенцтва «Інтэрфакс».

Пуцін абвясьціў аб правале асабістых дамоўленасьцяў з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам. Паводле Пуціна, складвалася ўражаньне, што пасьля доўгіх перамоваў, велізарных высілкаў і складаных кампрамісаў пачаў фармавацца адзіны фронт барацьбы з тэрарызмам, аднак гэтага не адбылося. Як ён выказаўся, «не спрацавалі і нашыя асабістыя дамоўленасьці з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў».

Пуцін заявіў, што яму было цяжка працаваць зь цяперашняй адміністрацыяй ЗША, бо яна не выконвала пагадненьняў, у тым ліку наконт Сырыі. Пуцін сказаў, што ён будзе гатовы супрацоўнічаць з новым прэзыдэнтам, з тым, каго абярэ амэрыканскі народ, і абмеркаваць любую праблему.

Пуцін зноў зьняпраўдзіў сьведчаньні, што Расея ўмешваецца ў амэрыканскую выбарчую кампанію, і назваў кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа палітыкам, які ідзе да сэрцаў выбарнікаў экстравагантнымі мэтадамі. Паводле Пуціна, амэрыканскія эліты выкарыстоўваюць заявы аб расейскім ўмяшаньні, каб адцягнуць увагу выбарнікаў ад такіх фактаў, як фэдэральны доўг або паліцэйскі гвалт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG