Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Мацкевіч атрымаў позву ў суд за ўдзел у акцыі, на якой ён ня быў


Уладзімер Мацкевіч

Уладзімер Мацкевіч

Мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч атрымаў позву ў суд Цэнтральнага раёну Менску, дзе будзе разглядацца пачатая супраць яго адміністрацыйная справа за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага.

Разгляд справы прызначаны на 15 сакавіка.

Спадар Мацкевіч сказаў карэспандэнту Свабоды, што на мітынгу ён не быў.

«Я наогул не хацеў ісьці на гэты суд, бо мяне там не было. Але тут яны прыслалі новую позву. Я ня ведаю, чаму позва прыйшла мне, бо я там не быў. Як звычайна, відаць, выклічуць сьведкаў-міліцыянтаў, якія скажуць, што бачылі мяне, ды і ўсё. Я думаю, што яны проста папаўняюць такім чынам бюджэт. Раней былі такія выпадкі, калі я проста ігнараваў такія позвы і нікуды не хадзіў. Звычайна нічога і не адбывалася. А тут і па тэлефоне мяне даставалі, і СМС прыслалі, калі я ня браў позву на пошце. Напэўна, давядзецца пайсьці на гэты суд», — сказаў Мацкевіч.

Раней Мацкевіча выклікалі да сьледчага, і калі ён не зьявіўся, то быў складзены пратакол за незьяўленьне па позьве.

«Наш суд вядома які: раней яны асуджалі аднарукага за хлапкі рукамі, нейкага нямога за тое, што лаяўся матам. Цяпер за ўдзел у акцыі, на якой ня быў», — адзначыў Уладзімер Мацкевіч.

XS
SM
MD
LG