Дата дня
11 сьнежня 2002 памёр Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык, вязень сталінскіх лягераў.
Таксама ў гэты дзень
1618 — падпісаньне Дзявулінскага замірэньня, што завяршыла вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай.
1921 — зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі ў Вільні.
1941 — Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША.
1946 — пры ААН утварыўся ЮНІСЭФ — фундацыя Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям.
1991 — Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь».
1994 — Расея распачала першую ваенную кампанію ў Чачні.
У гэты дзень нарадзіліся
1843 — Робэрт Кох, нямецкі мікрабіёляг, адкрывальнік узбуджальнікаў сыбірскай язвы, халеры і сухотаў, нобэлеўскі ляўрэат.
1918 — Аляксандар Салжаніцын, расейскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат.
1943 — Джон Кэры, амэрыканскі палітык, былы кандыдат у прэзыдэнты, дзейны дзяржсакратар ЗША.
У памяці
2004 — Канстанцін Шышэя, камандзір Беларускай краёвай абароны, вязень сталінскіх лягераў.