Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка і Лукашэнка дамовіліся «актывізаваць двухбаковы палітычны дыялёг»


Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка падчас чаміту «Нарманскай чацьверкі» ў Менску ў лютым 2015 году
Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка падчас чаміту «Нарманскай чацьверкі» ў Менску ў лютым 2015 году

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Прэсавая служба ўкраінскага кіраўніка паведамляе: «Суразмоўцы абмеркавалі стан і пэрспэктывы разьвіцьця двухбаковых адносін.

Прэзьдэнты падкрэсьлілі важнасьць поўнай рэалізацыі дамоўленасьцяў, дасягнутых у часе пасяджэньня Міжурадавай украінскага-беларускай зьмяшанай камісіі па пытаньнях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое адбылося ў канцы мінулага года.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся актывізаваць двухбаковы палітычны дыялёг на ўсіх узроўнях.

Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка вітаў прызначэньне пасла Ўкраіны ў Беларусі».

У сваю чаргу, на афіцыйным сайце прэзыдэнта Беларусі паведамляюць:

«Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі розныя пытаньні, якія стаяць на парадку дня беларуска-ўкраінскіх адносін. У прыватнасьці, размова ішла аб разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэньні кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.

Разгледжана тэматыка ўзаемадзеяньня на міжнародных пляцоўках, а таксама міратворчы працэс ва Ўкраіне і садзейнічаньне для хутчэйшага вырашэньня канфлікту, якое аказваецца беларускім бокам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG