Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Краўцоў абяцае асобны будынак для музэю Быкава ў Горадні


Грамадзкі музэй Васіля Быкава

Грамадзкі музэй Васіля Быкава

У Горадні выберуць новае месца для музэя Васіля Быкава. Даручэньне падтрымаць грамадзкую ініцыятыву 8 студзеня падчас асабістага прыёму грамадзян даў старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў.

На прыём да кіраўніка абласной вэртыкалі прыйшлі прадстаўнікі грамадзкасьці з просьбай падтрымаць ідэю пра выдзяленьне асобнага будынка для музэю імя Васіля Быкава і наданьне яму статусу дзяржаўнага.

Уладзімер Краўцоў даў даручэньні вывучыць музэйную калекцыю, а таксама прапрацаваць усе магчымыя варыянты для разьмяшчэньня музэю і форму яго далейшага існаваньня, перадае БЕЛТА.

Цяпер у Горадні дзейнічае невялікі музэй на грамадзкіх пачатках. Яго стварылі актывісты Гарадзенскага гарадзкога грамадзкага аб’яднаньня вэтэранаў вайны, працы і ўзброеных сіл. Музэй месьціцца ў невялікім пакоі ў офісным будынку па Савецкай вуліцы і не прыстасаваны для наведваньня экскурсійнымі групамі.

XS
SM
MD
LG