Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я рады, што можна служыць далей на Беларусі». Улады перадумалі выдвараць каталіцкіх сьвятароў


Капліца магілёўскай парафіі Сьвятога Казіміра і Сьвятой Ядвігі
Капліца магілёўскай парафіі Сьвятога Казіміра і Сьвятой Ядвігі

Рашэньне аб выдварэньні зь Беларусі траіх каталіцкіх сьвятароў скасаванае. Пра гэта паведаміў пробашч парафіі Сьвятога Казіміра і Сьвятой Ядвігі айцец-дамініканец Раман Шульц на сайце Рыма-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі. Айцец Раман — адзін з трох сьвятароў, якія меліся да 20 ліпеня пакінуць краіну.

«Зь вялікай радасьцю інфармую вас аб тым, што сёньня, 14 ліпеня, я атрымаў паведамленьне, што прынятае рашэньне ў дачыненьні да трох сьвятароў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якім некалькі дзён таму не далі дазволу на працяг душпастырскага служэньня ў нашай архідыяцэзіі, было перагледжана і зьменена. Такім чынам, усе сьвятары застаюцца, каб працягваць далей сваё служэньне ў нашай краіне», — напісаў сьвятар.

Айцец Раман у Беларусі дзевяць гадоў. Пяць зь іх служыў у Віцебску, апошнія чатыры ў Магілёве. Ягоная парафія месьціцца ў капліцы, што на мясцовых каталіцкіх могілках.

«Я зьдзіўлены. Быў ужо падрыхтаваны зьехаць, і такія хістаньні для эмоцыяў не найлепшае, што можа быць. Аднак я рады, што можна служыць далей на Беларусі», — пракамэнтаваў сьвятар скасаваньне рашэньня аб сваім выдварэньні.

«У Беларусі дужа шмат сярод вернікаў прыхаваных містыкаў, у якіх залатое сэрца. Яны цудоўныя, сардэчныя людзі, — дадаў айцец Раман. — У касьцёле мы імкнёмся да сьвятасьці. Гэта працэс змаганьня. З аднаго боку ласка, падтрымка ды любоў Божая, а з другога — слабасьць, спакуса, злы дух. Такая няспынная барацьба. Як з тымі візамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG