Чальцы экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» забілі ў мінулую сераду ў Мосуле больш за 230 мірных жыхароў, заявіла журналістам прэс-сакратар упраўленьня правоў чалавека Вярхоўнага камісара ААН Равіна Шамдасані.
Яна ўдакладніла, што большасьць іх — былыя службоўцы сілаў бясьпекі Іраку, паведамляе Reuters. Раней агенцтва паведаміла, што ваяўнікі «Ісламскай дзяржавы» забілі пад Мосулам 65 чалавек, пераважна паліцыянтаў і вайскоўцаў.
На мінулым тыдні СМІ паведамілі пра масавае забойства ў Мосуле амаль 300 чалавек. Сярод ахвяраў экстрэмістаў былі непаўналетнія.
Апэрацыя аднаўленьня кантролю над Мосулам афіцыйна пачалася 17 кастрычніка. Горад штурмуюць ірацкія вайскоўцы, шыіцкае рушэньне і аддзелы ірацкіх курдаў. Падтрымку з паветра ім надае міжнародная кааліцыя на чале са Злучанымі Штатамі.