Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейцы прасоўваюцца ўглыб. Пратэсты супраць рэфэрэндуму ў Крыме (УЖЫВУЮ)

ЗША пагражаюць Расеі санкцыямі і вайной. Эўразьвяз гатовы падпісаць пагадненьне з Украінай


Коратка

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
07:04 10.3.2014

Кіраўнік Рады Эўропы едзе ў Кіеў дапамагчы новаму ўраду


Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ерн Ягланд едзе ў Кіеў, каб абмеркаваць магчымасьць правядзеньня кансультацый па новых законах і стварэньня міжнароднай кансультацыйнай групы для назіраньня за расьсьледаваньнем актаў гвалту ва Ўкраіне, піша УНІАН.

Паводле словаў суразмоўцы агенцтва, Ягланд наведае ўкраінскую сталіцу разам са старшынёй камітэту міністраў замежных справаў Рады Сэбасцьянам Курцам.

Як чакаецца, у Кіеве бакі абмяркуюць прапанову Рады Эўропы аказаць дапамогу ў арганізацыі экспэртызы ў галіне правоў чалавека, у прыватнасьці, правоў меншасьцяў.

Акрамя таго, будзе разгледжана магчымасьць стварэньня міжнароднай кансультацыйнай групы для назіраньня за расьсьледаваньнем актаў гвалту ва Ўкраіне .

Не абыдуць боку ўвагай і магчымасьць правядзеньня юрыдычных кансультацыяў па новым заканадаўстве, канстытуцыйнай і выбарчай рэформах.
07:00 10.3.2014

У ЧАКАНЬНІ ШТУРМУ

06:59 10.3.2014

Санкцыі супраць Расеі будуць завастрацца — МЗС Нямеччыны

Калі Расея ня пойдзе на дээскаляцыю напружанасьці ў сваім уварваньні ва Ўкраіну, Эўразьвязу будзе неабходна перайсьці да наступнага ўзроўню санкцый, заявіў у нядзелю міністар замежных справаў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер .

Гэта прыйдзецца зрабіць, калі падчас перамоваў у панядзелак ці аўторак Расея, у прыватнасьці, не пагодзіцца на пераход да міжнароднага фармату падрыхтоўкі дээскаляцыі, заявіў ён у эфіры нямецкага тэлеканалу ZDF.

Чытаць далей
04:14 10.3.2014

Украінскія вайскоўцы атрымалі ультыматум здацца цягам сутак

На гэты раз пісьмовы, але без афіцыйнага друку. Пра гэта ў эфіры інтэрнэт-тэлебачання USTREAM паведаміў намесьнік камандзіра гэтай часткі, падпалкоўнік Аляксандар Ламака.

«У 21.30 (у нядзелю) прыбыў прадстаўнік Савету Міністраў Крыму разам з камандзірам падразьдзяленьня тых вайскоўцаў без апазнавальных знакаў у расейскай форме і падаў нам ультыматум, падпісаны ім самім па здачы зброі асабістым складам вайсковай часткі», — паведаміў Ламака.

Па словах Аляксандра Ламакі, для складаньня зброі ўкраінскім вайскоўцам далі суткі — з 22.00 9 сакавіка па 22.00 10 сакавіка. За гэты час, кажа падпалкоўнік, вайскоўцы павінны прыняць рашэньне.
чытаць далей

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG