Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь пераехала больш за 60 тысяч украінскіх перасяленцаў


Аднак толькі каля 700 украінцаў пажадалі атрымаць статус уцекача.

«Ёсьць інфармацыя, што ў цэлым у Беларусь пераехала больш за 60 тыс. грамадзян Украіны, і больш за 2500 грамадзян — ужо ў гэтым годзе», — заявіў амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка ў інтэрвію «Українським Новинам».

Паводле ягоных слоў, каля 700 чалавек ужо зьвярнуліся, каб атрымаць статус уцекача. «Але якой краіне патрэбныя ўцекачы? Так, гэта вымушана, так склаліся абставіны. Тут узьнікае пытаньне: ну, прызналі іх уцекачамі, а далей што? Ці будзе нейкая міжнародная арганізацыя дапамагаць ім, стымуляваць і іншае?» — заявіў амбасадар.

Як прызнаўся Вялічка, з жытлом для перасяленцаў з Украіны ўзьнікаюць праблемы.

Свабоднага жыльля ў нас няма, і больш за тое, вам трэба разумець, што павінны дзейнічаць нарматыўныя заканадаўчыя акты ў краіне на аднолькавых умовах.

«Свабоднага жыльля ў нас няма, і больш за тое, вам трэба разумець, што павінны дзейнічаць нарматыўныя заканадаўчыя акты ў краіне на аднолькавых умовах. Чаму? Таму што калі я, да прыкладу, прапрацаваў 30 гадоў у гаспадарцы і не магу атрымаць беспрацэнтны крэдыт, а прыехалі людзі, зьяжджаючы ад бяды, і тут жа яны атрымліваюць жыльлё і гэтак далей. Якія мы спародзім ідэйныя ўзаемаадносіны, ці ня будзе гэта магчымай канфліктнай сытуацыяй? Сёньня людзі, якія працаздольныя, якія цалкам вырашаюць свой лёс, яны будуць уладкаваныя і будуць працаваць, але жыцьцё ж працягваецца. У нас таксама ня райская краіна, дзе ўсё расьцьвітае. Дэвальвацыя рубля, пакупніцкая здольнасьць зьмянілася», — растлумачыў амбасадар Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG