Вярхоўны суд Вялікай Брытаніі разгледзіць пытаньне аб тым, ці мае брытанскі прэмʼер-міністар Тэрэза Мэй юрыдычнае права пачаць працэдуру выхаду з Эўрапейскага Зьвязу без ухвалы парлямэнту.
18 студзеня суд абвясьціў, што рашэньне будзе вынесена ў наступны аўторак.
У сваім выступе з нагоды ўрадавага пляну выхаду з ЭЗ Мэй заявіла, што пачне яго ў адпаведнасьці з артыкулам 50 Лісабонскай дамовы аб ЭЗ — да канца сакавіка, незалежна ад ухваленьня заканадаўцаў.
Раней урад аспрэчыў ў Вярхоўным судзе рашэньне Высокага суду Лёндану, які пастанавіў у лістападзе, што выкарыстаньне прэмʼер-міністрам надзвычайных выканаўчых паўнамоцтваў, вядомых як «каралеўская прэрагатыва», у выпадку з «Брэксытам» будзе незаконным.
17 студзеня Тэрэза Мэй заявіла, што Брытанія гатовая выйсьці з агульнаэўрапейскага рынку, і паабяцала, што фінальная дамоўленасьць наконт «Брэксыту» будзе вынесеная на разгляд парлямэнту.