Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Украіна будзе сябрам NATO», – сьпікер Вярхоўнай Рады


Андрэй Парубій, архіўнае фота

Андрэй Парубій, архіўнае фота

Старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій нагадаў, што Украіна мае намер выканаць усе ўмовы і далучыцца да NATO у якасьці паўнапраўнага сябра альянсу. Пра гэта сьпікер украінскага парлямэнта заявіў 19 лістапада ў Стамбуле на пасяджэньні Парлямэнцкай асамблеі NATO.

Парубій таксама падзякаваў усім сябрам NATO, якія захоўваюць санкцыі супраць Расеі, уведзеныя праз яе агрэсіўную палітыку ў дачыненьні да Украіны.

«Гэта адзін з дзейсных аспэктаў стрымліваньня агрэсіі Пуціна. Перакананы, што санкцыі будуць працягнутыя, пакуль ня будзе спыненая агрэсія, вызвалена частка Данецкай і Луганскай вобласьці, пакуль ня будзе вызвалены Крым. І гэтае пытаньне для нас надзвычай важнае... каб усе сябры Альянсу памяталі рашэньне Бухарэсцкага саміту, што Украіна будзе сябрам NATO», — падкрэсьліў Парубій.

Па словах кіраўніка парлямэнта, «кожны даляр, укладзены ў разьвіцьцё Украіны, эканоміць тысячы, якія былі патрэбныя для стрымліваньня Расейскай Фэдэрацыі на ўсходніх межах альянсу».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG