Па справе аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў арыштавалі Чо Юн Сун, якая займае пасаду міністра культуры Паўднёвай Карэі. Яе падазраюць у складаньні чорных сьпісаў грамадзян, якія крытыкавалі ўлады.
Паводле агенцтва Yonhap, людзей, якія трапілі ў сьпіс, не дапускалі да атрыманьня дзяржаўнага фінансаваньня. У сьпісе каля 10 тысяч чалавек, у тым ліку вядомыя паўднёвакарэйскія дзеячы культуры.
З канца мінулага году ў Паўднёвай Карэі разьвіваецца карупцыйны скандал, у выніку якога парлямэнт краіны абвясьціў імпічмэнт прэзыдэнту Пак Кын Хе. Цяпер яе абавязкі выконвае прэмʼер-міністар. Пытаньне аб яе канчатковым адхіленьні ад пасады прыме вярхоўны суд дзяржавы.