Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адваротны бок Нібіру: самыя неверагодныя тэорыі аб прышэльцах і НЛА


Людзі, якія вераць у існаваньне іншаплянэтнага розуму і ў візыты прышэльцаў на Зямлю, лічаць 2 ліпеня знамянальным днём. Менавіта ў гэты дзень ў 1947 годзе каля горада Розуэл у штаце Нью-Мэксіка адбыўся інцыдэнт з крушэньнем неапазнанага лятаючага аб’екта.

Канспіралягічныя тэорыі вакол «Розуэлскага інцыдэнту» зьявіліся значна пазьней. У канцы 70-х, калі ўфалёгія стала папулярнай, дасьледчыкі зьвярнулі ўвагу на прэс-рэліз камандаваньня вайсковай авіябазы ў Розуэлы, у якім сьцьвярджалася, што на поле мясцовага фэрмэра выяўлены «лятаючы дыск», і што пацярпелы крушэньне апарат дастаўлены на базу. Пазьней прэс-рэліз быў адкліканы.

Тады ж у мясцовай прэсе выйшлі публікацыі з загалоўкамі «захоплена лятучая талерка». Так журналісты падарылі сьвету тэрмін, які актыўна выкарыстоўваецца для апісаньня апаратаў нібыта пазаземнага паходжаньня.

Толькі ў 90-х ВПС ЗША апублікавалі справаздачу пра інцыдэнт у Розуэлы. Згодна з гэтымі дакумэнтамі, у штаце Нью-Мэксіка пацярпеў крушэньне вышынны зонд, запушчаны ў рамках сакрэтнага праекту «Могул». З дапамогай напоўненых геліем балёнаў на вялікую вышыню запускаліся адчувальныя мікрафоны, якія павінны былі фіксаваць гукавыя хвалі ад выпрабаваньняў ядзернай зброі ў СССР. Ад гэтай праграмы адмовіліся, бо сэйсьмічныя дэтэктары апынуліся і таньнейшымі, і больш эфэктыўнымі.

Паводле дадзеных апытаньняў YouGov, у існаваньне разумнага іншаплянэтнага жыцьця вераць 56% немцаў, 54% амэрыканцаў і 52% брытанцаў. У тое, што на Зямлі зьявіліся «лятучыя талеркі» вераць 25% расейцаў.

Інцыдэнты з сакрэтнымі праграмамі часоў Халоднай вайны, незвычайныя кліматычныя зьявы і запускі мэтэазондаў сталі падставай для яшчэ некалькіх дзесяткаў канспіралягічных тэорый, якія нібыта даказваюць, што прышэльцы ня толькі рэгулярна наведваюць Зямлю, але і часта трапляюць у аварыі са сьмяротным вынікам.

Маргінальныя тэарэтыкі вераць, што іншаплянэтнікі ня толькі назіраюць за чалавецтвам, але і таемна кіруюць людзьмі.

Мужчыны ў вопратцы з фальгі ў вёсцы Бюгараш на поўдні Францыі. Гару Бюгараш некаторыя лічаць «цэнтрам незямной энэргетыкі»
Мужчыны ў вопратцы з фальгі ў вёсцы Бюгараш на поўдні Францыі. Гару Бюгараш некаторыя лічаць «цэнтрам незямной энэргетыкі»


Яшчаркі, яны ж рэптылёіды

Аўтарам тэорыі пра тое, што на самой справе чалавецтвам кіруюць таямнічыя прышэльцы, якія могуць прымаць чалавечую форму, лічыцца ангельскі пісьменьнік-кансьпіроляг Дэвід Айк. З 1999 году ён займаецца дасьледаваньнямі таго, «што і хто на самай справе кіруе сьветам».

Пісьменьнік сьцьвярджае, што прышэльцы-рэптылёіды прыбылі на зямлю з зоркі Альфа Цмока, якая знаходзіцца на адлегласьці 310 сьветлавых гадоў ад Зямлі, і цяпер хаваюцца на падземных базах.

Дэвід Айк упэўнены, што частка сусьветных лідэраў на самай справе — рэптылёіды. У ліпені 2014 году рэсурс, які сочыць за праўкамі «Вікіпэдыі» карыстальнікамі з Кангрэсу ЗША, зафіксаваў праўку артыкулу аб «рэптылёідах». Невядомы прадстаўнік Кангрэсу дапісаў у артыкул, што «гэтыя сьцьвярджэньні зьяўляюцца цалкам неабгрунтаванымі і ня маюць нічога агульнага з рэчаіснасьцю».

Нібіру

Згодна з гэтай тэорыяй, у 2012 годзе Зямля павінна была загінуць з-за збліжэньня з таямнічай плянэтай Х, яна ж — плянэта Нібіру. Канец сьвету павінен быў супасьці з канцом календара Майя.

Аўтар гэтай тэорыі, «кантактар» Нэнсі Лідэр даведалася пра пагрозу сутыкненьня нейкай Плянэты Х зь Зямлёй ад «шэрых іншаплянэтнікаў, якія скралі яе». Першапачаткова яна прадказвала, што катастрофа адбудзецца ў 2003 годзе.

Паралельна зь ёй канспіроляг Захарыя Сітчын, які нарадзіўся ў Баку, стаў разьвіваць тэорыю аб кантактах старажытных шумераў з высокаразьвітай расай ануакаў. Нібыта тыя стварылі людзей з дапамогай геннай інжынэрыі. З-за сутыкненьня з адным са сваіх спадарожнікаў Нібіру раскалолася напалам і значна зьмяніла сваю арбіту, і цяпер праходзіць міма Зямлі раз на 3600 гадоў. Але частцы ануакаў удалося выжыць у катастрофе, і яны наведваюць нашу плянэту.

Захарыя Сітчын памёр у 2010 годзе, але незадоўга да сьмерці разьлічыў наступную дату перасячэньня арбіт Зямлі і Нібіру: гэта адбудзецца прыкладна ў 2085 годзе.

Тэорыя Полай Зямлі

У 1964 годзе канспіроляг Уолтар Зігмэйстар выпусьціў пад псэўданімам «доктар Райманд В. Бэрнар» кнігу, якая называлася «Полая Зямля: найвялікшае адкрыцьцё ў гісторыі, зробленае адміралам Рычардам Бэрдам у таямнічай зямлі, якая знаходзіцца па той бок палюсоў, або Сапраўднае паходжаньне лятучых талерак».

Людзі ў касьцюмах іншаплянэтнікаў у Кітаі на фэстывалі піва ў горадзе Цындао
Людзі ў касьцюмах іншаплянэтнікаў у Кітаі на фэстывалі піва ў горадзе Цындао

У 1964 годзе канспіроляг Уолтар Зігмэйстар выпусьціў пад псэўданімам «доктар Райманд В. Бэрнар» кнігу, якая называлася «Полая Зямля: найвялікшае адкрыцьцё ў гісторыі, зробленае адміралам Рычардам Бэрдам у таямнічай зямлі, якая знаходзіцца па той бок палюсоў, або Сапраўднае паходжаньне лятучых талерак».

У ёй аўтар зьвёў разам усе тэорыі аб Полай Зямлі. Згодна з уяўленьнямі тых, хто вераць у гэтую гіпотэзу, унутры наша плянэта пустая, і з адваротнага боку паверхні жыве больш тэхнічна разьвітая раса, чым чалавецтва. Парталы ўнутр Зямлі нібыта былі выяўленыя ў пачатку XX стагодзьдзя на Паўночным і Паўднёвым полюсах. Празь іх таямнічая раса запускае «лятучыя талеркі» для касьмічных падарожжаў.

У пошуках доказаў Уолтар Зігмэйстар адправіўся дасьледаваць пячоры Паўднёвай Амэрыкі, дзе захварэў на пнэўманію і памёр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG