Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля «Менск-Арэны» перакулілася вайсковая машына


Фота відавочцы

Фота відавочцы

Зранку 2 чэрвеня на менскім праспэкце Пераможцаў каля «Менск-Арэны» адбылася аварыя з удзелам вайсковай машыны УАЗ-452 і цывільнага «Мэрсэдэса». Машына вайскоўцаў перакулілася.

«Я ехала, калі ўжо быў вялікі затор, — распавядае Свабодзе відавочца. — Вялікая машына вайскоўцаў, на якой было напісана „Мэддапамога“, такая, як на парады езьдзяць, была цалкам перагорнутая, яшчэ адна машына пабітая. Стаялі дзьве хуткія, шмат ДАІ, людзі ў вайсковай форме. Наколькі хто пацярпеў, сказаць не магу, але хуткія дакладна былі».

Іншыя відавочцы паведамляюць, што кагосьці перавязвалі бінтамі, іншых зьвестак пра пацярпелых няма.

XS
SM
MD
LG