Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе купляюць зброю краіны былога СССР (Інфаграфіка)


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Беларусь у 2016 годзе атрымоўвала 96 працэнтаў імпартаванай зброі з Расеі. Такія зьвесткі ўтрымліваюцца ў базе дадзеных Стакгольмскага міжнароднага інстытуту праблемаў міру (SIPRI).

Націсьніце на мапу, каб пабачыць яе ў поўным памеры:

На мапе, дзе рознымі колерамі пазначаныя асноўныя пастаўнікі зброі ў кожную з краінаў былога СССР, таксама відаць наступнае:

  • І для Армэніі, і для Азэрбайджану, якія даўно канфліктуюць праз Нагорны Карабах, асноўны пастаўнік зброі — Расея. У 2016 годзе Азэрбайджан атрымаў з Расеі 69 працэнтаў сваёй імпартаванай зброі, а Армэнія — 100 працэнтаў.
  • Расея таксама зьяўляецца асноўным пастаўніком зброі для Казахстану (68%), Таджыкістану (73%) і Кыргызстану (100%).
  • Украіна ў 2016 годзе атрымлівала найбольш імпартаванай зброі з Канады (47%).
  • Эстонія і Узбэкістан летась мелі агульнага асноўнага пастаўніка зброі — Францыю, атрымаўшы ад яе 46% і 42% збройнага імпарту адпаведна.
  • Са Злучаных Штатаў атрымоўвалі большую частку імпартаванай зброі Грузія (77%) і Латвія (53%).
  • Для Літвы галоўным пастаўніком была Вялікая Брытанія (62%), а для Туркмэністану — Турэччына (36%)
  • Інфармацыі пра Малдову SIPRI ня мае.

Нагадаем, што SIPRI днямі назваў Беларусь 18-м сярод найбуйнейшых экспартэраў асноўных відаў узбраеньня ў сьвеце за 2012-2016 гады. За гэты час Беларусь прадала зброі на 625 млн даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG