Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску «Маршу недармаедаў» не было, а затрыманыя — былі


Тацяна Севярынец, архіўнае фота
Тацяна Севярынец, архіўнае фота

Сілавыя структуры зрабілі ўсё, каб віцебскія актывісты ня трапілі на акцыю, яшчэ на пачатку сакавіка анансаваную «Радай дэмакратычных арганізацый і неабыякавых грамадзян Віцебску».

З арганізацыяй маршу пратэсту нешта не атрымалася. У горадзе напярэдадні не было заўважана ні абвестак, ні запрашэньняў. Аднак актывісты апынуліся пад звышпільнай увагай.

Каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец сказала, што да яе ў кватэру двойчы спрабавалі трапіць міліцыянты — першы раз у цывільным, другі — ужо ў форме. Як казалі відавочцы, яны называлі сябе супрацоўнікамі Першамайскага РАУС, а прыходзілі нібыта дзеля таго, каб перадаць нейкую позву. Самой спадарыні Тацяны ў гэты час дома не было.

Супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС пільнавалі пад дзьвярыма кватэры актывіста Партыі БНФ Канстанціна Смолікава. Ён таксама адыходзіў па справах, а калі вярнуўся, то ўбачыў пад дзьвярыма канвой з позвай у Сьледчы камітэт. Прыкладна ў 15.30 яму прапанавалі сесьці ў службовае аўто і адвезьлі да сьледчага Івана Дземідовіча. Тэма гутаркі са сьледчым была нечаканая, кажа спадар Смолікаў:

«Мне паведамілі, што распачатая справа пра распаўсюд парнаграфіі, у тым ліку нібыта праз мой акаўнт „УКантакце“. Я быў апытаны ў якасьці сьведкі. Няхай разьбіраю

Кастусь Смолікаў
Кастусь Смолікаў

цца! Я ні да чога падобнага дачыненьня ня маю».

Не ўдалося даехаць да Віцебску каардынатару руху «За свабоду» Леаніду Гаравому. Ад ягонага імя акцыя і анансавалася. Аднак ні ўзяць у ёй удзел, ні кіраваць ёй у спадара Гаравога не было магчымасьці: ён жыве ў райцэнтры Гарадок, і непадалёк ад дому ягоную машыну спыніла ДАІ. Было сказана, што актывіст парушыў правілы дарожнага руху. Але на месцы разьбірацца ня сталі: Гаравому загадалі ехаць у райаддзел, дзе адбылася нясьпешная гутарка пра неабходнасьць быць больш уважлівым да ПДР. Абышлося нават бяз штрафу, але ў Віцебск ехаць было ўжо запозна.

Праблемы з ДАІ зазналі і журналісты Сяргей Русецкі і Ўладзімер Лунёў. Апошні кіраваў аўтамабілем, і ў раёне плошчы Перамогі быў спынены за дробнае парушэньне ПДР. Аднак і ў гэтым выпадку разьбірацца на месцы ня сталі, кіроўцу было загадана ехаць у Кастрычніцкі райаддзел. Там давялося правесьці дзьве гадзіны ў чаканьні пратаколу, які склалі за 15 апошніх хвілін. Паводле Сяргея Русецкага, за іхнай машынай сёньня відавочна сачылі і скарысталі нагоду, каб пратрымаць у пастарунку як мага даўжэй.

У мінулую нядзелю Ўладзімеру Лунёву і Сяргею Русецкаму не ўдалося трапіць на акцыю пратэсту ў Воршу: ДАІ затрымала машыну і распачала праверку, ці яна ня скрадзеная. На гэта пайшло амаль 3 гадзіны.

На сайце АГП пачатак акцыі пратэсту супраць Дэкрэту № 3 быў анансаваны на 16.00. Да гэтага часу на плошчы Перамогі сабраліся зь дзясятак журналістаў, двое праваабаронцаў і 5–6 міліцэйскіх машын. Шараговых віцяблян практычна не было. Калі праз паўгадзіны журналісты, праваабаронцы і лічаныя прадстаўнікі палітычных партыяў разышліся, плошча Перамогі засталася зусім пустой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG