Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сочы сустрэнуцца Лукашэнка і Пуцін


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін у Сочы, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін у Сочы, архіўнае фота

Кіраўнікі Беларусі і Расеі на сустрэчы ў Сочы абмяркуюць пытаньні двухбаковых адносінаў.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.

«Такая сустрэча рыхтуецца», — сказаў ён Інтэрфаксу 3 лютага. Дакладную дату сустрэчы ён незаваў.

Аляксандар Лукашэнка праводзіць кароткатэрміновы адпачынак у Сочы, паведаміла прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Натальля Эйсмант.

У Сочы Лукашэнка таксама азнаёміцца з тым, як рэалізуюцца пляны па разьвіцьці беларускай спартыўна-турыстычнай базы, і правядзе шэраг сустрэч.

«У прыватнасьці, заплянавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным», — цытуе БЕЛТА Эйсмант.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG