Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славеніі дазволілі аднаполыя шлюбы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гомасэксуальныя пары ў Славеніі атрымалі такія ж правы як і гетэрасэксуальныя акрамя аднаго — сумеснае ўсынаўленьне дзяцей.

Першая цырымонія шлюбу пройдзе ў горадзе Марыбор ў суботу. У сталіцы краіны — Любляне — пакуль яшчэ не падалі ніводнай заявы на рэгістрацыю шлюбу.

Аднаполыя пары мелі права афіцыйна аформіць свае адносіны ў рамках грамадзянскага партнэрства з 2006 году. Новы закон дазваляе ім ўступіць у шлюб.

Закон, які ўступіў у дзеяньне 24 лютага, прынялі яшчэ ў 2016 годзе, празь дзесяць месяцаў пасьля рэфэрэндуму па выніках якога гей-парам адмовілі ў праве на ўсынаўленьне. Актывісты ЛГБТ-руху заяўляюць, што для сапраўднага раўнапраўя яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Паводле іх, дазвол аднаполых шлюбаў без права на ўсынаўленьне і штучнае апладненьне азначае, што людзі ня роўныя ў правах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG