Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Радзе прапануюць прысвоіць Жызьнеўскаму званьне Героя Украіны


Міхаіл Жызьнеўскі на Эўрамайдане
Міхаіл Жызьнеўскі на Эўрамайдане

Група народных дэпутатаў прапанавала зьвярнуцца да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, каб надаць званьне Героя Ўкраіны герою Нябеснай сотні, грамадзяніну Беларусі Міхаілу Жызьнеўскаму, які загінуў у студзені 2014 году. Пра гэта гаворыцца ў законапраекце № 3432.

Дэпутаты прапануюць не ўжываць патрабаваньне артыкула 6 закона Ўкраіны «Аб дзяржаўных узнагародах Украіны» аб прысваеньні званьня «Герой Украіны» выключна грамадзянам Украіны да Міхаіла Жызнеўскага. А таксама зьвярнуцца да прэзыдэнта Ўкраіны з прапановай надаць званьне «Герой Украіны» Міхаілу Жызьнеўскаму (пасьмяротна).

Раней прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, падпісваючы указ аб узнагароджаньні герояў Нябеснай сотні званьнем Героя Ўкраіны, грамадзяніну Беларусі Жызьнеўскаму прысвоіў ордэн Героя Нябеснай сотні. Ён растлумачыў, што паводле статуту званьня Героя Украіны яго немагчыма прысвоіць тром замежным грамадзянам, якія загінулі падчас падзей на Майдане.

Міхаіл Жызьнеўскі загінуў 22 студзеня мінулага году падчас супрацьстаяньня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. 28 студзеня яго пахавалі на Гомельшчыне, на могілках у вёсцы Сьцяг Працы (Абрэзы).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG