Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рацэ побач зь месцам забойства Нямцова знайшлі зброю


На дне Масквы-ракі, побач зь месцам забойства Барыса Нямцова, вадалазы знайшлі два пісталеты. Пра гэта паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сытуацыяй. Паведамляецца, што, паводле гэтай крыніцы, экспэртызу аднаго пісталета ўжо правялі, і выявілася, што ў Барыса Нямцова стралялі зь іншай зброі. «Экспэртнае заключэньне па другім пісталеце яшчэ не завершанае», — паведаміла крыніца.

Між тым неўзабаве пасьля забойства расейскага палітыка вадалазы ўжо дасьледавалі дно Масквы-ракі каля месца трагедыі. У прыватнасьці, за дзень да пахаваньня Барыса Нямцова шукалі ў трох месцах, але нідзе зброі не знайшлі. «Знайсьці што-небудзь там немагчыма. Вакол слой бруду, сьмецьце, скарэжаны мэтал», — перадавала «РИА Новости» словы супрацоўнікаў сілавых структур Масквы.

XS
SM
MD
LG