Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пляне па правах чалавека няма таго, што прынцыпова для праваабарончых арганізацый, — Стэфановіч


Валянцін Стэфановіч
Валянцін Стэфановіч

Першы нацыянальны плян па правах чалавека — пад афіцыйнай назвай Міжведамасны плян па рэалізацыі рэкамендацыяў, прынятых Рэспублікай Беларусь па выніках праходжаньня другога цыклю ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ў Радзе Арганізацыі Абʼяднаных Нацыяў — быў падтрыманы Аляксандрам Лукашэнкам і зацьверджаны пастановай Савету міністраў 24 кастрычніка. Сам плян быў апублікаваны (PDF) на наступны дзень, 25 кастрычніка.

Плян на 2016–2019 гады мае 100 пунктаў.

Першым пунктам пляну ідзе «Разгляд пытаньня аб мэтазгоднасьці далучэньня да асноўных міжнародных дамоваў у галіне правоў чалавека, удзельніцай якіх Рэспубліка Беларусь у цяперашні час не зьяўляецца».

Сярод пунктаў ёсьць праект ратыфікацыі Канвэнцыі аб правах інвалідаў, аналіз прэтэнзіяў беларускіх грамадзян у Камітэт ААН па правах чалавека і вывучэньне міжнароднага досьведу супрацы з Камітэтам.

Таксама ў плянах прапрацоўка візыту ў Беларусь Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, дасьледаваньне пытаньня аб стварэньні ў прадстаўніцтве ААП/ПРААН у Беларусі пасады дарадцы па правах чалавека.

Плянуецца прааналізаваць заканадаўства на прадмет недапушчэньня дыскрымінацыі паводле любых прыкметаў (у тым ліку асобным пунктам — па дыскрымінацыі ВІЧ-станоўчых людзей) і вызначэньня мэтазгоднасьці комплекснага закону аб забароне дыскрымінацыі.

Таксама цягам чатырох год плянуецца разьвіць сфэру паслугаў для сямей, якія даглядаюць інвалідаў, забясьпечыць дзяцей-інвалідаў адмысловымі інтэрнатамі.

МУС і МЗС маюць дасьледаваць мэтазгоднасьць далучэньня Беларусі да Канвэнцыі 1954 году аб статусе апатрыдаў, Канвэнцыі аб скарачэньні безграмадзянства (1961) і Эўрапейскай канвэнцыі аб грамадзянстве (1997). Мінпрацы ж мае разгледзець пытаньне зацьвярджэньня Канцэпцыі забесьпячэньня гендэрнай роўнасьці ў Беларусі.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што найбольш прынцыповыя рэкамэндацыі, на якіх настойвалі беларускія праваабарончыя арганізацыі, не былі прынятыя:

«Ня ўключаныя нашы рэкамэндацыі, якія закранаюць вельмі шырокі спэктар грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта пытаньні незалежнасьці суду, пытаньні катаваньняў, пытаньні свабоды слова, свабоды сходаў, свабоды асацыяцыяў, права на жыцьцё. Напрыклад, калі браць разьдзел, зьвязаны са свабодай асацыяцыяў, то праваабаронцы дамагаліся скасаваньня артыкула 193-прым, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Гэта ня ўлічана. Як і рэкамэндацыі прывесьці заканадаўства аб рэгістрацыі арганізацыяў у адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі.

Такім чынам, у пляне няма таго, што прынцыпова для праваабарончых арганізацыяў. Увогуле, шмат якія пункты сфармуляваныя вельмі невыразна і шырока. Напрыклад, „працягнуць абмеркаваньне мэтазгоднасьці ўвядзеньня інстытуту амбудсмэна“ замест „стварыць такі нацыянальны мэханізм па абароне правоў чалавека, як амбудсмэн“, як мы прапаноўвалі.

Апроч гэтага, у пляне шмат сацыяльна-эканамічных пунктаў, якія дзяржава і так павінна выконваць пры дасягненьні пэўнага эканамічнага ўзроўню».

Стэфановіч дадаў, што паводле працэдуры ўрад можа адхіліць любыя рэкамэндацыі, якія палічыць неабавязковымі для выкананьня.

«

Адхіляць рэкамэндацыі ўрад можа нават без абгрунтаваньняў

. Але вельмі хацелася б пабачыць рэалізацыю гэтых рэкамэндацыяў на заканадаўчым узроўні, нават з улікам таго, што шмат чаго не ўключылі. Калі выканаюць хаця б гэта, ужо будзе добра», — сказаў Стэфановіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG