Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску на базе вайсковай часткі сабралі зьлёт праваслаўнай моладзі


Дзеці і юнакі — удзельнікі зьлёту разам зь сьвятармі і вайскоўцамі

Дзеці і юнакі — удзельнікі зьлёту разам зь сьвятармі і вайскоўцамі

Вайскова-патрыятычны спартыўны зьлёт праваслаўнай моладзі Беларусі імя Канстанціна Астроскага адбываецца на базе Пінскага памежнага атраду.

У ім прымаюць удзел больш за сто чалавек. Зьлёт праходзіць з 21 па 25 чэрвеня з ініцыятывы праваслаўнай царквы і Пінскага памежнага атраду.

22 чэрвеня ў гарадзкім парку Пінску ўдзельнікі зьлёту злажылі кветкі да вечнага агню пры помніку забітым у другую сусьветную вайну.

Разам зь дзецьмі было шмат праваслаўных сьвятароў. Дзеці былі ў вайсковай форме, усе стаялі пад харугвамі ды іконамі, а на вянку да вечнага агню віднеўся праваслаўны крыж. Вянок складалі сьвятары.

Каля помніка разьвіваліся дзяржаўныя чырвона-зялёныя сьцягі, а таксама чырвоны сьцяг СССР зь сярпом і молатам. Чырвоныя сьцягі несьлі і некаторыя з «вайскова-патрыятычных» дзіцячых атрадаў.

У час акцыі, прымеркаванай да ўгодкаў нападу Нямеччыны на СССР, каля вечнага агню перад дзецьмі выступілі прадстаўнік Пінскага памежнага атраду, ідэоляг з гарвыканкаму, а таксама старшыня сынадальнага аддзелу праваслаўнай царквы па ўзаемадзеяньні з узброенымі сіламі протаярэй Сергій Кузьмянкоў.

Выступоўцы казалі аб мужнасьці памежнікаў у першыя дні вайны, а таксама заявілі, што «вельмі балюча чуць, як спрабуюць прынізіць ролю і значнасьць перамогі, заваяванай нашымі дзядамі і прадзедамі».

У час зьлёту, сярод іншага, дзеці ўдзельнічаюць у спаборніцтвах «вайскова-прыкладнога характару», вучацца разьбіраць і зьбіраць зброю, страляць. Арганізатары з боку праваслаўнай царквы заявілі, што між іншым мэта зьлёту — «адраджэньне праваслаўных традыцыяў хрысталюбівага воінства».

Шэсьце з іконамі ды чырвонымі сьцягамі ў парку ў Пінску

Шэсьце з іконамі ды чырвонымі сьцягамі ў парку ў Пінску

Байцы пінскага памежнага атраду

Байцы пінскага памежнага атраду

Шэсьце з іконамі ды чырвонымі сьцягамі ў парку ў Пінску

Шэсьце з іконамі ды чырвонымі сьцягамі ў парку ў Пінску

Сьвятары нясуць вянок да вечнага агню

Сьвятары нясуць вянок да вечнага агню

Побач зь дзяржаўным быў усталяваны і савецкі чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам

Побач зь дзяржаўным быў усталяваны і савецкі чырвоны сьцяг зь сярпом і молатам

XS
SM
MD
LG