Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марголін — Караткевіч: «Без агульнай стратэгіі ніякага агульнага сьпісу не атрымаецца»


Леў Марголін
Леў Марголін

Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін так пракамэнтаваў Свабодзе сёньняшнія выказваньні старшыні кампаніі «Гавары праўду» Тацяны Караткевіч наконт пабудовы міжпартыйнай, міжідэалягічнай плятформы і стварэньня адзінага сьпісу дэмакратычных кандыдатаў на парлямэнцкія выбары 2016 году:

«Словы сапраўды добрыя. Але мне падаецца, перш чым заклікаць ствараць адзіны сьпіс кандыдатаў у дэпутаты, трэба стварыць адзіную стратэгію. Бо калі адна кампанія дамагаецца аднаго, а іншая — іншага, ніякага агульнага сьпісу не атрымаецца.

Спадарыня Караткевіч разглядае гэтыя выбары як выбары і спадзяецца, як грамадзянін Беларусі, патрапіць у гэты парлямэнт. А наша партыя разумее, што сапраўдных выбараў няма, і ставіць на гэтую кампанію зусім іншыя мэты. Таму з гэтага нічога агульнага не атрымаецца.

Але гэта не азначае, што агульнага сьпісу ня будзе наогул. Мы будзем і кансультавацца, і аб’ядноўвацца з тымі, хто прытрымліваецца нашага погляду на выбары.

Наша задача на гэтыя выбары — як мага пашыраць прастору свабоды, тлумачыць людзям, што ніякіх выбараў у нас няма. І што ніякіх пераменаў у жыцьці ня будзе да той пары, пакуль у людзей няма права выбару».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG