Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: У Рэспубліцы Комі ўвекавечылі памяць стваральнікаў ГУЛАГу


Мэмарыяльны знак "першастваральнікам" лягеру.
Мэмарыяльны знак "першастваральнікам" лягеру.

У Рэспубліцы Комі, у пасёлку Мікунь, каля ўваходу ў жаночую папраўчую калёнію № 31 усталявалі мэмарыяльную шыльду ў гонар 79-годзьдзя пачатку будаўніцтва аднаго з лягераў ГУЛАГу.

Пра ўсталяваньне шыльды стала вядома ў сераду ад мясцовага праваабаронцы, сябра Грамадзкай назіральнай камісіі Эрнэста Мезака. Паводле яго, гэта адбылося 16 жніўня 2016 году ў рамках ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды сьвяткаваньня Дня калёніі, якая знаходзіцца на месцы былога лягернага пункту № 19 «Водоразделлаг-Микуньская».

На памятным знаку напісана, што ён усталяваны «на знак павагі і ўдзячнасьці першабудаўнікам і супрацоўнікам-стваральнікам калёніі». Навіна аб усталяваньні шыльды ёсьць на сайце Ўпраўленьня фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (УФСВП) у Рэспубліцы Комі. У паведамленьні гаворыцца, што падчас сьвяткаваньня Дня калёніі зьняволеным і супрацоўнікам ВК-14 «быў зачытаны загад НКУС СССР аб стварэньні лягеру ад 16 жніўня 1937 году».

Сьвяткаваньне 79-годзьдзя лягеру 16 жніўня 2016 году.
Сьвяткаваньне 79-годзьдзя лягеру 16 жніўня 2016 году.

Загад аб стварэньні лягеру «Усть-Вымский», часткай якога быў лягерны пункт у пасёлку Мікунь, падпісаў народны камісар унутраных справаў Мікалай Яжоў. На сайце УФСВП адзначаецца, што асуджаныя ў ім «жылі ў намётах», а «камандны склад і работнікі — у вагончыках». У 1948 годзе лягерны пункт быў ператвораны ў асаблівы лягер «Водораздельный», а ў 1954-м стаў часткай Косланскага папраўча-працоўнага лягера.

Цяпер, апроч жаночай калёніі, у ВК-14 знаходзіцца Адзінае памяшканьне камэрнага тыпу — турма для злосных парушальнікаў рэжыму і крымінальных «аўтарытэтаў». Да красавіка 2016 году ў ёй утрымліваўся ўкраінец Генадзь Афанасьеў, асуджаны ў 2014 годзе да 7 гадоў калёніі за падрыхтоўку тэрактаў у Крыме. Ён вярнуўся ва Ўкраіну пасьля абмену 14 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG