Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы людзей выйшлі на антыўрадавыя пратэсты ў Бухарэсьце і іншых гарадах Румыніі


Тысячы людзей у сталіцы Румыніі Бухарэсьце і іншых гарадах краіны выйшлі ў нядзелю на антыўрадавыя акцыі, пратэстуючы супраць намераў урада ўнесьці зьмены ў законы аб амністыі і памілаваньні асоб, заключаных за карупцыю.

Па дадзеных румынскіх СМІ, толькі на мітынг у сталіцы выйшлі 20-30 тысяч чалавек. Акцыю падтрымаў і прэзыдэнт Румыніі Клаўс Ёханіс, назваўшы абурэньне грамадзян «справядлівым». Галоўныя акцыі пратэсту ў Бухарэсьце праходзяць пад сьценамі будынка ўраду і офісу кіруючай Сацыял-дэмакратычнай партыі.

У пачатку новага года ўрад Румыніі абвясьціў аб ініцыятыве памілаваньня зьняволеных, абвінаваўчы прысуд для якіх не перавышае 5 гадоў пазбаўленьня волі. Таксама ўрад плянуе дэкрыміналізаваць правапарушэньні, зьвязаныя са злоўжываньнем уладай, калі шкода бюджэту не перавысіў каля 47500 даляраў.

Праціўнікі такога рашэньня не выключылі, што сярод памілаваных можа быць старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі Лівію Драгня, які як раз адбывае двухгадовы ўмоўны тэрмін па абвінавачваньні ў махінацыях на выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG