Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск: Расеі няма месца сярод нас, пакуль яна вядзе агрэсіўную палітыку


Кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск на прэс-канфэрэнцыі ў Нямеччыне напярэдадні саміту G7 выказаўся за захаваньне і пашырэньне санкцый у дачыненьні Расеі:

«Я мяркую, што сёньня мы пацьвердзім адзінства „групы сямі“ адносна санкцыйнай палітыкі. З улікам цяперашняй сытуацыі, калі хто-небудзь захоча пачаць абмеркаваньне зьмены рэжыму санкцый, то такая дыскусія павінна кранацца толькі іх узмацненьня», — сказаў Д. Туск перад адкрыцьцём саміту «Вялікай сямёркі».

Пры гэтым ён адзначыў, што ўдзельнікі «групы сямі» хацелі б бачыць Расею на цяперашняй сустрэчы:

«Усе мы хацелі б, каб Расея была за сталом G7. Але гэта ня група палітычных ці эканамічных інтарэсаў, а, перш за ўсё, супольнасьць, якая падзяляе агульныя каштоўнасьці. Таму Расеі няма сярод нас сёньня, і яна ня будзе запрошана да таго часу, пакуль яна вядзе агрэсіўную палітыку ў дачыненьні да Ўкраіны», — адзначыў Дональд Туск.

Рашэньне аб падаўжэньні санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні Расеі можа быць прынята да канца чэрвеня, паведаміў кіраўнік Эўрапейскай Рады.

«Я спадзяюся, фармальнае тэхнічнае рашэньне будзе ўрэгулявана ў наступныя дні, яшчэ да сустрэчы Эўрапейскай Рады ў канцы чэрвеня», — заявіў ён.

Тэрмін дзеяньня санкцый, уведзеных Эўразьвязам і ЗША супраць Масквы ў мінулым годзе, заканчваецца ў ліпені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG