Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей ляціць у Маскву, каб «зьверыць падыходы»


Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей(справа) і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, архіўнае фота
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей(справа) і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, архіўнае фота

На запрашэньне міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова 7–8 чэрвеня Расею зь візытам наведае міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей.

Як паведамляе расейскае МЗС, міністры «зьвераць падыходы» да актуальных двухбаковых пытаньняў, а таксама па міжнародным і рэгіянальным парадку дня, у першую чаргу — па сытуацыі ва Ўкраіне.

«Сёньня вельмі важная бесьперабойная праца Кантактнай і рабочых падгрупаў па ўрэгуляваньні крызісу ў гэтай краіне. Беларускі бок прадаставіў сваю тэрыторыю ў якасьці перамоўнай „пляцоўкі“ і ня раз заяўляў аб сваёй зацікаўленасьці ў больш хуткім урэгуляваньні ўкраінскага крызісу», — гаворыцца ў камэнтары МЗС Расеі.

Будуць таксама абмеркаваныя стан і пэрспэктывы адносінаў Расеі і Беларусі з Эўразьвязам і ЗША, у тым ліку ў кантэксце саміту «Ўсходняга партнэрства», які адбыўся 21–22 траўня ў Рызе, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG