Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску затрымалі актывіста, які пратэставаў супраць Пуціна


У Менску затрымалі актывіста грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Аляксея Шубару.

Ля Кастрычніцкай плошчы, каля выхаду з мэтро «Купалаўская» ён правёў пікет супраць палітыкі прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна і супраць распальваньня трэцяй усясьветнай вайны.

Ён трымаў плякат «Людзі, трэба тэрмінова спыніць Пуціна», «Не сусьветнай вайне». На сьпіне ў актывіста быў павязаны бел-чырвона-белы сьцяг.

Празь 10 хвілінаў да актывіста пад’ехаў мікрааўтобус, адтуль выбеглі амапаўцы, якія затрымалі пікетоўца.

Як паведаміла актывістка арганізацыі Вольга Бурневіч Аляксея Шубару трымаюць у Цэнтральным РУУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG