Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтуюць «21 слова для XXI стагодзьдзя»


15 верасьня ў менскай «Арт-сядзібе» (праспэкт Незалежнасьці, 58, 4 паверх) пройдзе прэзэнтацыя зборніка відэафільмаў пад агульным назовам «21 слова для XXI стагодзьдзя».

Яго склалі кароткамэтражныя ролікі пра людзей, якія сваімі ідэямі, чынамі, лёсамі сымбалізуюць агульную сацыякультурную прастору сучаснай Беларусі. Гэта і настаўнік з Гудзевічаў Алесь Белакоз, і пастар з Асіповічаў Эрнэст Сабіла, і змагарка за незалежную радзіму з Паставаў Алеся Фурс, якія даўно сталі легендамі.

Побач зь імі маладыя стваральнікі нацыянальнае аўры краіны актор Раман Падаляка, музыка Андрусь Такінданг, літаратар Аляксей Шэін, грамадзкая актывістка Наста Дашкевіч ды многія іншыя, каго можна пабачыць у гэтых фільмах, зьнятых незалежнымі журналістамі. Усе героі фільмаў чакаюцца на прэзэнтацыі.

Пачатак імпрэзы а 19-й. Уваход вольны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG