Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў даў дабро на хімічную кастрацыю пэдафілаў


©Shutterstock.
©Shutterstock.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў зацьвердзіў закон, паводле якога асобы, прызнаныя вінаватымі ў пэдафіліі, будуць падвергнутыя хімічнай кастрацыі.

У мінулым месяцы закон быў ухвалены парлямэнтам Казахстану. Як сказана ў тлумачальнай запісцы, мера накіраваная на ўдасканаленьне сыстэмы абароны правоў дзяцей.

Пэдафілы, як абяцалі дэпутаты, будуць кастравацца толькі на вызначаны час. Ін’екцыі будуць рабіцца злачынцам толькі пасьля вынясеньня адпаведнага рашэньня суду.

Законапраект аб хімічнай кастрацыі быў распрацаваны яшчэ ў 2015 годзе. Адным з ініцыятараў дакумэнта выступіла Генеральная пракуратура. Была прыведзена і афіцыйная статыстыка: за апошнія пяць гадоў за сэксуальныя злачынствы ў Казахстане былі асуджаныя звыш 3 тысяч асоб, зь іх больш за 200 — за злачынствы супраць малалетніх.

Аналягічны закон знаходзіцца на разглядзе і ў расейскай Дзярждуме. Згодна зь ім, хімічная кастрацыя будзе прызначацца судом у абавязковым парадку, калі пацярпелым яшчэ няма 14 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG