Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пабудавалі жыльля на 14% менш, чым летась


У студзені — лістападзе ў Менску ўведзена ў эксплюатацыю за кошт усіх крыніц фінансаваньня 872,2 мільёна квадратных мэтраў жыльля — на 14,1% менш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Менску.

Інвэстыцыі ў асноўны капітал зьнізіліся на 29,9% да 34,9 трлн. рублёў. Аб’ём будаўніча-мантажных работ зьнізіўся на 24,8% да 20,1 трыльёна рублёў.

Аб’ём прамысловай вытворчасьці ў сталіцы ў студзені-лістападзе 2015 году зьнізіўся на 14,2% — да 106 трыльёнаў рублёў. Запасы гатовай прадукцыі склалі 8 трыльёнаў 189 мільёнаў рублёў, або 108,1% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасьці.

XS
SM
MD
LG