Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску гаварылі пра аднаўленьне інфраструктуры Данбасу


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на 14 траўня

Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на 14 траўня

У Менску 14 траўня прайшло паседжаньне рабочай падгрупы па эканоміцы, створанай у рамках трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне.

На ім абмеркавана аднаўленьне вытворчых магутнасьцяў інфраструктуры Данбасу, паведаміў журналістам амбасадар АБСЭ Томас Міраў. Наступнае пасяджэньне падгрупы па эканоміцы заплянавана на 2 чэрвеня.

У пасяджэньні ўдзельнічалі па адным прадстаўніку Ўкраіны, Расеі, АБСЭ, а таксама так званых «ДНР» і «ЛНР».

Гэта была першая сустрэча экспэртаў адной з чатырох падгруп, пра стварэньне якіх дамовіліся 6 траўня ў Менску падчас пасяджэньня трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне.

Акрамя падгрупы па эканоміцы, створаны таксама падгрупы па бясьпецы, палітычных і гуманітраных пытаньнях.

Як паведамляе «РИА Новости», чарговае пасяджэньне кантактнай групы па Ўкраіне плянуецца правесьці ў Менску 19 траўня. Аднак ня выключана, што ня ўсе падгрупы пасьпеюць правесьці свае сустрэчы ў Менску да гэтай даты.

У беларускім МЗС новую дату правядзеньня ў Менску трохбаковай кантактанай групы пакуль не пацьвярджаюць. Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Дзьмітры Мірончык сквазаў карэспандэнту Свабоды, што МЗС «не анансуе гэтыя мерапрыемствы, беларускі бок — гэта арганізатар, а ня той бок, які займаецца распаўсюдам публічнай інфармацыі».

XS
SM
MD
LG