Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску акцыя салідарнасьці з Паліенкам. Фота


У Менску каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага актывісты правялі акцыю салідарнасьці з грамадзкім актывістам Зьмітром Паліенкам.

Зьміцер Паліенка арыштаваны за масавы заезд раварыстаў «Крытычная маса». Ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

Сёньня Зьмітру спаўняецца 22 гады.

У пікеце бяруць удзел Зьміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч, Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык, Сяржук Мацкойць і Леанід Кулакоў. Міліцыянты склалі на іх адміністрацыйныя пратаколы за парушэньне закону аб масавых акцыях.

Удзельнікі пікету сказалі міліцыянтам, што тыя парушаюць іх права на пікеты.

Міліцыянты вялі відэаздымкі.

На завяршэньне акцыі Максім Вінярскі і Вольга Мікалайчык праз мэгафон павіншавалі Паліенку з днём народзінаў і крычалі: «Свабоду! Жыве Беларусь!»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG