Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік «ДНР» прывёз у Менск пашпарт забітага ўкраінскага байца — опэрнага сьпевака Васіля Сьліпака.


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў на Данбасе

13 ліпеня ў Менску адбыўся чарговы раўнд перамоваў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе. На пасяджэньне прадстаўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін прывёз пашпарт забітага ўкраінскага байца — опэрнага сьпевака Васіля Сьліпака.

Раней анансавалася магчымае стварэньне на лініі разьмежаваньня на Данбасе 12 зон бясьпекі з адводам усіх узбраеньняў. Дакумэнт не падпісаны, яго абмеркаваньне ў падгрупе па бясьпецы працягнецца. Як паведаміў мадэратар ад АБСЭ на перамовах у Менску Марцін Сайдзік, чакаецца, што дамоўленасьць будзе прынята трохбаковай кантактнай групай 14 ліпеня ў фармаце відэаканфэрэнцыі, але адносна не 12, а ўсяго 3 раёнаў бясьпекі.

Адносна праблемаў бясьпекі на лініі судакрананьня пасол Марцін Сайдзік прызнаў, што колькасьць ахвяраў сярод цывільных асобаў апошнім часам вырасла, і заклікаў бакі не дапускаць такога ў будучыні.

Таксама спадар Сайдзік паведаміў, што прадстаўнік так званай «ДНР» на перамовах у Менску Дзяніс Пушылін перадаў сёньня яму пашпарт забітага ў Данбасе 29 чэрвеня ўкраінскага грамадзяніна, опэрнага сьпевака Васіля Сьліпака. Раней данецкія сэпаратысты публікавалі фотаздымкі дакумэнтаў Сьліпака і заяўлялі, што знайшлі іх у кішэнях бронекамізэлькі, пакінутай на месцы, дзе ён быў сьмяротнага паранены.

Два тыдні таму ўкраінскі бок ініцыяваў стварэньне працоўнай падгрупы ў пытаньні доступу Кіева да ўчастку ўкраінска-расейскай мяжы, які цяпер Кіевам не кантралюецца.

Прэс-сакратар Леаніда Кучмы, прадстаўніка Ўкраіны на перамовах у Менску, Дарʼя Оліфер паведаміла, што падчас пасяджэньня ўкраінскі бок падкрэсьліў: краевугольны камень Менскіх пагадненьняў — праблемы бясьпекі, а асноўны складнік гэтага блёку пытаньняў — кантроль за ўкраінска-расейскай мяжой:

«У цяперашняй сытуацыі немагчыма казаць пра выбары на непадкантрольнай Украіне частцы Данбасу. Менавіта таму Ўкраіна катэгарычна настойвае на стварэньні падгрупы па аднаўленьні кантролю Кіева над украінска-расейскай дзяржаўнай мяжой».

Але пакуль такая падгрупа ня створана. Пасол Марцін Сайдзік паведаміў, што гэтае пытаньне абмяркоўваецца ўжо доўгі час, і яно — адзін са складнікаў менскіх дамоўленасьцяў.Таксама няма прагрэсу ў перамовах па вызваленьні палонных і асобаў, якія незаконна ўтрымліваюцца ў сувязі з канфліктам на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG