Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менск прыедуць Пуцін і Мядзьведзеў


Дзьмітры Мядзьведзеў і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Дзьмітры Мядзьведзеў і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Перад пасяджэньнем Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка правядуць асобную сустрэчу, паведамляе РИА-Новости.

Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў 25 лютага ў Менску возьме ўдзел у пасяджэньні Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі.

Гэтую інфармацыю сёньня апублікавала прэс-служба ўраду Расеі.

Раней прэс-служба кіраўніка Беларусі паведаміла, што пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі 25 лютага ў Менску пройдзе пасяджэньне Вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі. Дзеля гэтага ў Менск прыедзе прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. У парадку дня пасяджэньня — больш за дзясятак пытаньняў па ўсім спэктры дзейнасьці саюзнай дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG